Пошук

10.08.2026 16:40   Catholic.by

Парафія святых Пятра і Паўла ў Жупранах (Гродзенская дыяцэзія, Ашмянскі дэканат) сумесна з Ашмянскім райвыканкамам у суботу, 29 жніўня,  запрашае да ўдзелу ў супольным святкаванні 150-годдзя з дня пабудовы касцёла, падчас якога адбудзецца пасвячэнне касцёла і алтара.

Душпастырскае служэнне ў парафіі нясуць салезіяне ксяндза Боско.

Урачыстую святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліць і пасвячэнне здзейсніць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Праграма святкавання:

  • 10.30 — адарацыя падзякі і праслаўлення;
  • 11.30 — гістарычны экскурс у мінулае жупранскага касцёла;
  • 11.50 — прывітанне біскупа перад галоўным уваходам у касцёл;
  • 12.00 — святая Эўхарыстыя з абрадам пасвячэння касцёла і алтара;
  • 13.30 — эўхарыстычная працэсія;
  • 14.20 — пачастунак для гасцей (каля касцёла) і бяспройгрышная латарэя графа Гутэн-Чапскага;
  • 15.00 — святочны канцэрт харавой і інструментальнай музыкі «150 год надзеі і веры» (будынак касцёла).

Каля касцёла прадугледжаны:

  • Фудкорты і кірмашовыя палаткі (дарога ад вул. Багушэвіча ў бок галоўнага ўваходу на могілкі);
  • зона гульняў і забаў для дзяцей і моладзі (тэрыторыя араторыя за касцёлам);
  • паркоўка для аўтамабіляў (поле збоку ад касцёла);
  • гістарычныя стэнды і фотазона (тэрыторыя касцёла).

Пробашч ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB і вернікі парафіі шчыра запрашаюць да супольнай малітвы і святкавання ўсіх жадаючых.

Абноўлена 10.08.2026 16:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.