
З 13 па 15 сакавiка ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) пры парафiі святой Тэрэзы Авiльскай адбудуцца рэкалекцыі «Вінаграднік Рахэлі».
Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у праграме духоўна-псіхалагічнага аздараўлення тых, хто страцiў дзiцятка яшчэ ва ўлоннi, да нараджэння, у першую чаргу ў вынiку аборту, а таксама ў каго быў выкiдыш альбо мёртванароджанае дзiця.
Вельмi часта жанчына застаецца адна са сваiм болем, не маючы нават кагосьцi, каб паплакаць. Яна не мае права ўвогуле плакаць, таму што нiхто не лiчыць гэта праблемай. Але жанчына заўсёды застаецца мацi. Нават тады, калi яе дзiцятка не нарадзiлася.
Аборты — гэта трагедыя нашага часу. Бацькi страчваюць сваiх дзяцей, бабулi i дзядулi — сваiх унукаў, а дзецi — брацiкаў i сястрычак. Аборты датычаць усёй сям’i.
Таму на гэтыя рэкалекцыi могуць прыйсцi усе, у каго ў сям’i адбылася такая трагедыя: аборт, вакуум, унутрыматачная спіраль, выкідыш, мёртванароджанае дзiця. Могуць прыйсці таксама мужчыны, якія адчуваюць боль страты ненароджанага дзіцяці.
Запіс: +375 (29) 306-22-22 (Вайбер, Тэлеграм)
Адрас: Гродзенская вобл., г. Шчучын, вул. Савецкая, 1.







