Пошук

16.04.2024 17:17   Catholic.by

У суботу 20 красавіка ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца чарговаая сустрэча мужчын з усёй Беларусі, якія належаць да руху «Воіны Марыі» або жадаюць больш пра яго даведацца і далучыцца.

Узрост удзельнікаў — ад 18-і гадоў.

Гэты Марыйны каталіцкі рух з’явіўся ў Каталіцкім Касцёле і для Каталіцкага Касцёла.

Яго мэта — выхаванне маладых мужчын, якія, згодна з пакліканнем, атрыманым ад Бога, па прыкладзе Беззаганна Зачатай Марыі імкнуцца быць вернымі сведкамі Хрыста, а праз заступніцтва святога Юзафа стараюцца быць добрымі мужамі і бацькамі, якія выконваюць сваю місію ў Касцёле і ў грамадстве.

Арганізатары з’езда запрашаюць узяць у ім удзел усіх ахвотных, каб бліжэй пазнаёміцца з супольнасцю і атрымаць у адказ падтрымку ад сваіх братоў.

План сустрэчы

  • з 9.30 – сакрамэнт споведзі
  • 10.00 – святая Імша
  • 11.00 – кава/гарбата ў групках
  • 12.00 – канферэнцыя
  • 13.00 – Ружанец перапрашэння за грахі
  • 14.00 – абед і рэкрэацыя
  • аб’явы і падвядзенне вынікаў
  • каля 16.00 – раз’езд
  • 16.00–18.00 (для ахвотных) – працяг рэкрэацыі, футбол

Адказны за правядзенне з’езду – айцец Віктар Мялешка OFMConv
тэл.: +375 (29) 772 56 78

Абноўлена 16.04.2024 17:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.