Пошук

16.04.2024 13:13   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

20–21 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведае з пастырскім візітам Магілёў — першую біскупскую сталіцу архідыяцэзіі.

У межах візіту арцыпастыр сустрэнецца з духавенствам Магілёўскага рэгіёна, прадстаўнікамі мясцовай улады, а таксама ўзначаліць цэлебрацыю нядзельнай святой Імшы ў старадаўняй магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.

Праграма візіту

  • 20 красавіка, субота
    • 11.00 – сустрэча з духавенствам Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў;
    • 13.00 – сустрэча з галоўным спецыялістам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Магілёўскім аблвыканкаме Уладзімірам Любчанкам;
  • 21 красавіка, нядзеля
    • 11.00 – святая Імша на распачацце акцыі «Дар сэрца для Касцёла на Магілёўшчыне»; цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Вернікі Магілёўшчыны будуць мець магчымасць павіншаваць арцыбіскупа Станеўскага з 55-годдзем, якое той адзначыў 4 красавіка.

Адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сардэчна запрашае святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Магілёўшчыны ўзяць удзел у супольнай малітве з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім.

Абноўлена 16.04.2024 13:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця