Пошук

15.04.2024 13:05   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Уладзіслаў Зарэцкі ASC

27 красавіка ў Мінску пройдзе каталіцкі моладзевы форум Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дзе юнакі і дзяўчаты разам са сваімі душпастырамі будуць разважаць над пытаннямі душпастырства моладзі і дзяліцца вопытам.

У межах падрыхтоўкі да форуму было праведзена апытанне моладзі, у якім узялі ўдзел 50 маладых католікаў. На падстве атрыманых адказаў будзе пабудавана праца на форуме.

Форум стане ўнікальнай магчымасцю разам даследаваць значэнне моладзевага душпастырства, паразважаць над выклікамі, з якімі сутыкаецца моладзь, і шукаць адказы на пытанні, якія сапраўды хвалююць юнакоў і дзяўчат.

«Мы будзем разам шукаць адказы, натхняць адзін аднаго і развіваць нашу веру, каб стаць мужнымі сведкамі Хрыста ў свеце», — адзначаюць арганізатары і запрашаюць усіх неабыякавых маладых людзей далучацца, каб разам адкрыць для сябе штосьці новае і цікавае.

  • Рэгістрацыя анлайн да 23 красавіка ТУТ>>>
  • Форум будзе праходзіць 27 красавіка з 14.00 да 18.00.
  • Месца правядзення — салезіянскі араторый у Мінску (м-н Серабранка, вул. Пляханава, 28/1).
  • З пытаннямі звяртацца па тэл.:
    +375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Абноўлена 16.04.2024 00:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа