Пошук

27.03.2024 16:46   Catholic.by

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску.

28 сакавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3»

  • 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

29 сакавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3»

  • 23.55 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Папы Францішка.

30 сакавіка, Вялікая субота

  • тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
    • 21.00 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску
  • тэлеканал «Беларусь 1»
    • 21.45 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

31 сакавіка, Вялікдзень

  • тэлеканал «Беларусь 1»
    • 8.50 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
  • тэлеканал «Беларусь 3»
    • 7.10 — Святыні Беларусі
    • 7.35 — Размовы пра духоўнае
    • 16.35 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».

Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 28 і 30 сакавіка трансляцыі з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.

Абноўлена 27.03.2024 16:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця