Пошук

10.01.2024 08:34   Catholic.by

У нядзелю 28 студзеня ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца XXI фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo» — «Хвала на вышынях Богу».

Ужо ў дваццаць першы раз парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ладзіць традыцыйны фестываль калядных спеваў.

  • 11.30 — фестываль распачнецца святой Імшой у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла;
  • 14.00 — адбудзецца святочны канцэрт у Цэнтры культуры і вольнага часу Іўя.

Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да прадстаўнічага фестывалю, мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія не толькі выконваюць калядныя песні, але таксама чытаюць вершы, танчаць і паказваюць калядныя сцэнкі.

За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы не толькі з Івейшчыны, але з розных мясцін Беларусі і нават з замежжа. У якасці ганаровых гасцей на фестывалі прысутнічалі каталіцкія іерархі Беларусі, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і мясцовай ўлады, з якімі ў цеснай супольнай працы штогод ладзіцца фестываль.

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных у Іўе на традыцыйны фестываль калядных песень.

 

Абноўлена 20.01.2024 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця