Пошук

28.11.2023 10:23   Catholic.by
Ілюстрацыя да кнігі Мудрасці з Бібліі Францішка Скарыны / Wikimedia commons

Айцы дамінікане і парафія святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) запрашаюць на супольную сустрэчу з Божым словам падчас сёлетняга Адвэнту.

Каб духоўна падрыхтавацца да прыйсця Эмануэля, які ёсць Адвечнай Мудрасцю, арганізатары прапануюць усім ахвотным разам чытаць, разважаць і маліцца словамі біблійнай кнігі Мудрасці Саламона, якая ўваходзіць у канон натхнёных кніг Старога Запавету (руск. — Книга премудрости Соломона). Магілёўскія дамінікане заахвочваюць да чытання кнігі з малітвай — са шчырай просьбай да Духа Святога аб дары мудрасці, а таксама з малітвай за ўсіх, хто будзе ўтвараць гэтую малітоўную супольнасць падчас Адвэнту.

Штодзённа ў Viber i Telegram будуць размяшчацца каментары выдатных біблістаў да асобных раздзелаў кнігі Мудрасці Саламона.

«Кніга складаецца з 19-і раздзелаў. Мы распачнем іх чытаць у першую нядзелю Адвэнту, 3 снежня. Няхай у школе Марыі, Сталіцы Мудрасці, Божае слова прынясе ў нас багаты плён», — адзначаюць арганізатары.

Кантакт:

  • тэл. +375 (29) 291 92 11 – а. Раман Шульц ОР
  • група ў Viber Telegram: мудрасцьАдвэнт2023
Абноўлена 28.11.2023 13:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.