Пошук

13.11.2023 10:10   Kascelmery.by / Catholic.by

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах (Віцебская дыяцэзія) запрашае да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які адбудзецца 4 студзеня 2024 года.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях:

  • дзеці — да 12 гадоў;
  • моладзь — 13–17 гадоў;

па намінацыях:

  • сола;
  • гурт;
  • інструментальная творчасць.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу творчыя калектывы ад парафій.

Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін.

Удзельнікам конкурсу неабходна да 15 снежня 2023 прайсці анлайн-рэгістрацыю тут>>> і года даслаць заяўку па форме тут>>> на электронны адрас:

Фестываль пройдзе 4 студзеня 2024 года ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці па адрасе: г. Мёры, пл. Леніна, 14.

Пачатак а 10-й гадзіне.

Удзельнікі конкурсу павінны прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 (29) 216 02 86 – кс. Андрэй Кулік.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця