Пошук

27.10.2023 11:11   Catholic.by

Фота Марыі Пялінак

З 3 па 5 лістапада ў кляштары францішканаў пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) пройдуць дні духоўнага аднаўлення «Weekend (ўік-энд) з Марыяй».

Тэма: «RED FLAGS (англ.: „чырвоныя сцяжкі“, папярэджанне аб небяспецы) у духоўным жыцці».

Запрошаныя госці — айцец Лех Баханэк OFMConv і Людміла Падлепенка.

ПРАГРАМА

Пятніца, 3 лістапада

  • ад 19.00 — рэгістрацыя
  • 21.00 — пачатак WM
  • супольны вечар
  • уводзіны ў тэму
  • Камплета
  • 23.30 — спачынак

Субота, 4 лістапада

  • 8.30 — Ютрань
  • 9.00 — снеданне
  • 10.00 — канферэнцыя І
  • 11.00 — Святая Імша з актам прысвячэння сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі
  • 12.30 — абед
  • рэкрэацыя (вольны час)
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • канферэнцыя ІІ
  • 16.30 — сустрэча з госцем (сведчанне, пытанні і адказы, размовы)
  • 18.00 — Нешпары
  • 18.30 — вячэра
  • 19.30 — дзяленне ў групах
  • 20.00 — Адарацыя праслаўлення з малітвай аздараўлення душы і цела
  • споведзь
  • 21.00 — вечар талентаў
  • 23.00 — спачынак

Нядзеля, 5 лістапада

  • 8.30 — Ютрань
  • 9.00 — снеданне
  • 9.45 — падсумаванне WM
  • 11.00 — святая Імша
  • абед
  • раз’езд каля 14-й гадзіны

Кошт: добраахвотнае ахвяраванне.

З сабой трэба мець:

  • ружанец
  • нататнік
  • ручку
  • зручныя тэпцікі
  • цёплае адзенне (у касцёле можа быць холадна)

З пытаннямі можна звяртацца праз сацыяльную сетку Instagram або па тэл.: +375 (29) 772 56 78 — айцец Віктар.

Гэта ужо другая сустрэча ў бягучым сезоне дзён духоўнага аднаўлення «Weekend (ўік-энд) з Марыяй». Першая адбылася ў кастрычніку.

Абноўлена 27.10.2023 12:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця