Пошук

21.08.2023 09:45   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Shutterstock

25–27 жніўня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, на якія запрашаюць вернікаў, святароў і манаскіх асоб.

Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.

У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, касцёл святога Міхала Арханёла.

Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375 (44) 771 99 83 — Марына

Праграма рэкалекцый

(магчымыя невялікія змены)

  • Пятніца, 25 жніўня
    • 18.00 – святая Імша
    • 19.30 – вячэра
    • 20.00 – канферэнцыя аб патрэбе пакаяння і малітвы
    • 21.00 – Крыжовы шлях
    • 23.30 – усяночная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • Субота, 26 жніўня
    • 8.00 – супольнае заканчэнне ўсяночнай адарацыі
    • 8.30 – сняданак
    • 11.00 – чытанне і разважанне Божага слова (у касцёле)
    • 12.15 – Анёл Панскі, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі
    • 13.00 – абед
    • 14.00 – пакутнае набажэнства
    • 14.40 – споведзь
    • 15.00 – вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 15.30 – канферэнцыя пра Ружанец і яго моц
    • 16.30 – святы Ружанец
    • 18.00 – святая Імша ў інтэнцыі вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве
    • 19.30 – вячэра
    • 20.30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 22.00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі
    • 23.00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • Нядзеля, 27 жніўня
    • 7.30 – заканчэнне адрацыі
    • 8.00 – сняданак
    • 8.45 – канферэнцыя пра ўдзячнасць Богу
    • 10.00 – святая Імша падзякі і заканчэнне

Удзельнікам рэкалекцый прапануецца (па жаданні і паводле магчымасці):

  • падчас рэкалекцый захоўваць пост на вадзе або на хлебе і вадзе;
  • скласці ахвяраванне на духоўныя мэты;
  • добра падрыхтавацца да споведзі;
  • абавязкова мець з сабой Біблію і ружанец.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця