Пошук

05.06.2023 10:26   Grodnensis.by
Фота: Grodnensis.by

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якое сёлета адзначаецца ў чацвер 8 чэрвеня, па вуліцах Гродна пройдзе Эўхарыстычная працэсія.

Як паведамляе Grodnensis.by, Эўхарыстычная працэсія пройдзе па вуліцах горада над Нёманам традыцыйным маршрутам.

Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбудзецца пасля святой Імшы, якая распачнецца ў 18.30 у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя.

Вернікаў гродзенскіх парафій запрашаюць узяць удзел у працэсіі, каб даць усім жыхарам горада сведчанне сваёй веры.

Абноўлена 05.06.2023 10:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа