Пошук

25.05.2023 06:46   дк. Аляксандр Пятліцкі SCІ / Catholic.by

З 28 па 30 чэрвеня пройдзе пешая пілігрымка з Паставаў (Віцебская дыяцэзія) у Будслаў.

Арганізацыяй трохдзённай пілігрымкі на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай займаюцца ксяндзы з законніцкай супольнасці сэрцанаў, якія нясуць служэнне ў пастаўскай парафіі святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Арганізатары запрашаюць у супольны шлях да Маці Божай усіх, хто мае фізічныя сілы на трохдзённую пешую дарогу, жадае маліцца, паслухаць цікавыя канферэнцыя, а таксама знайсці новых сяброў.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэл.:
+375 (33) 672 75 36 – кс. Эдуард Сінкевіч SCІ

Абноўлена 25.05.2023 06:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.