Пошук

31.03.2023 12:50   Catholic.by

1 красавіка, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею каранацыі цудадзейнага абраза.

Красавіцкая малітоўная сустрэча збярэ каля Маці Божай Будслаўскай удзельнікаў руху «Легіён Марыі» з усёй Беларусі. Разам з імі перад каранаваным 25 гадоў таму па распараджэнні святога Яна Паўла ІІ цудадзейным абразом будзе маліцца найстарэйшы беларускі іерарх біскуп Казімір Велікаселец.

Праграма сустрэчы

  • 11.00 – прывітанне пілігрымаў
  • 11.15 – Ружанец, магчымасць споведзі
  • 12.00 – святая Імша
  • пасля Імшы – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 13.30 – кава і пачастунак
  • 14.15 – тэматычная канферэнцыя
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў
  • пастырскае благаслаўленне на заканчэнне

Адноўлена прамая трансляцыя набажэнстваў з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе. З яе дапамогай можна духоўна далучыцца да ўдзелу ў Вялікай навэнне падрыхтоўкі да 25-годдзя з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

Абноўлена 31.03.2023 12:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця