Пошук

22.03.2023 10:10   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Іstockphoto

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў 10–11 класаў (16–18 гадоў) на біблійную сустрэчу «Знайдзі сваё месца ў Касцёле».

«У святле Божага Слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад веры апосталаў. На сустрэчы будзем прыглядацца да гісторыі паклікання і жыцця святога Пятра», — адзначаюць арганізатары.

Сустрэча адбудзецца з 27 па 29 сакавіка ў памяшканні Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску (вул. Серафімовіча, 19).

  • Ахвяраванне за ўдзел – 20 р.
  • З сабою трэба мець Біблію, спальнік, нататнік.
  • Запіс да 26 сакавіка па тэл.: +375 (33) 605 41 67 – кс. Андрэй Лысы SChr
Абноўлена 22.03.2023 10:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця