Пошук

24.02.2023 11:33   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Сёлета падчас Вялікага посту, які ў Каталіцкім Касцёле распачаўся 22 лютага, у Мінску аднаўляецца традыцыя велікапосных стацыйных набажэнстваў, якія будуць адбывацца ў розных касцёлах сталіцы.

Традыцыя так званых «стацыйных» набажэнстваў узнікла ў Рыме, дзе падчас Вялікага посту вернікі збіраліся ў розных касцёлах — стацыях — на супольную Эўхарыстыю на чале з біскупам. Гэтая традыцыя распаўсюдзілася асабліва ў вялікіх гарадах. Замест Эўхарыстыі можа адбывацца іншае набажэнства: пакаяннае або пасійнае.

Набажэнства Песень жальбы ўзнікла на пачатку ХVІІІ стагоддзя і ўпершыню адбылося ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. Неўзабаве Песні жальбы сталі адным з найбольш папулярных набажэнстваў Вялікага посту і на нашай зямлі.

Разважанне над мукай і смерцю Хрыста ў Песнях жальбы спрыяе духу пакаяння і мае на мэце служыць навяртанню.

Ніжэй пададзены расклад стацыйных набажэнстваў у парафіях Мінска на кожны дзень тыдня з 26 лютага па 2 красавіка:

  • Нядзеля, 11.20 — парафія святога Яна Хрысціцеля (Серабранка, вул. Пляханава, 28/1)
  • Панядзелак, 18.30 — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава, вул. Шаранговіча, 60-55)
  • Аўторак, 18.30 — парафія Святога Духа (Чыжоўка, праезд Галадзеда, 15 В)
  • Серада, 18.00 — парафія Найсвяцешага Імя Марыі (архікатэдра, пл. Свабоды, 9)
  • Чацвер, 18.30 — парафія святога Францішка Асізскага (Новая Баравая, вул. Авіяцыйная, 4)
  • Пятніца, 18.30 — парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная горка, вул. Прытыцкага, 107 А)
  • Субота, 18.00 — парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44 А)
Абноўлена 04.03.2023 19:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.