Пошук

23.12.2022 10:40   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

З нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана, 24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія рыхтуе шэраг святочных праграм.

  • У суботу 24 снежня прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі сёлета будзе весціся на тэлеканале «Беларусь 1» з магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Узначаліць урачыстую цэлебрацыю адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
    Пачатак прамой трансляцыі з Магілёва ў 21.45.
  • Адразу пасля заканчэння трансляцыі з Магілёва, у 23.30, адбудзецца ўключэнне з базылікі святога Пятра ў Ватыкане, са святой Імшы Пастэркі з удзелам Святога Айца Папы Францішка.
  • Раніцай у нядзелю 25 сакавіка ў 7.25 на тэлеканале «Беларусь 1» з віншавальным словам на Божае Нараджэнне звернецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
  • Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў 15.30 на тэлеканале «Беларусь 3» адбудзецца трансляцыя з Ватыкана благаслаўлення Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Святога Айца Папы Францішка.
Абноўлена 23.12.2022 12:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця