Пошук

09.09.2022 13:30   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

У нядзелю 11 верасня, перад святам Узвышэння святога Крыжа, на Мядзельскай Кальварыі пройдзе набажэнства Крыжовага шляху, якое ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Праграма ўрачыстасці

  • 11.00 — выхад працэсіі ад касцёла Маці Божай Шкаплернай у Старым Мядзелі (вул. Міра, 6/1)
  • 11.45 — прывітанне перад брамай Кальварыі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага; набажэнства Крыжовага шляху на самай старадаўняй Кальварыі ў Беларусі;
  • пасля заканчэння набажэнства — святая Імшы на Гары Крыжоў з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі групе моладзі мядзельскай парафіі.

Айцы кармэліты босыя, якія апякуюцца парафіяй Маці Божай Шкаплернай і Кальварыяй у Мядзелі, ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашаюць усіх ахвотных на супольную малітву з арцыпастырам.

Абноўлена 11.09.2022 10:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.