Пошук

04.04.2022 09:24   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

З 8 па 10 красавіка ў Воршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова.

Біблійны Курс «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі.

Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам.

Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Старым Запавеце Першую і Другую кнігі Макабэяў.

Інфармацыя для ўдзелу

  • Пачатак: пятніца ў 18.00
  • Заканчэнне: нядзеля ў 17.30
  • Запіс абавязковы і працягваецца да 6 красавіка (серада)
  • Па ўсіх пытаннях звяртацца па нумары: +375 (33) 661 21 47
  • Адрас: Орша, вул. Савецкая, 6.

Адказныя за курс: доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і ксёндз Ілля Саўчанка МІС.

Абноўлена 04.04.2022 12:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.