Пошук

20.05.2021 11:16   Catholic.by
Фота: "Наш Край"

У пятніцу 21 мая ў касцёле святога Зыгмунта ў Баранавічах (вул. Энтузіястаў, 51) памоляцца за лётчыкаў, якія загінулі 19 мая ў выніку крушэння вайсковага самалёта Лідскай штурмавой авіябазы Як-130 непадалёк ад гэтага касцёла.

Парафіяльная супольнасць і ўсе прысутныя будуць маліцца за загінулых лётчыкаў, а таксама да Божага Провіду аб захаванні жыхароў горада ад усялякіх небяспекаў, просячы Божай апекі і благаслаўлення для ўсіх.

Цэлебрацыя святой Імшы распачнецца ў 18.00.

Як гаворыцца ў паведамленні Прэс-службы Мінабароны, падчас «вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць». Маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка імкнуліся адвесці «самалёт ад населенага пункта». Лётчыкі катапультаваліся пасля таго, як пераканаліся, што «траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі», аднак абодва загінулі.

Абноўлена 20.05.2021 11:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа