Пошук

15.02.2021 15:16   Паводле: msj.by / Падрыхтавала: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота: harbingersdaily.com

20 лютага ў гродзенскім касцёле Божай Міласэрнасці (Вішнявец) пройдуць духоўныя практыкаванні для мужчын на тэму «Святая Імша — абавязак ці патрэба?».

Чым для верніка з'яўляецца Эўхарыстыя, святая Імша? Гэта абавязак, звычка ці традыцыя? Якія правілы ўдзелу ў святой Імшы? Якія дары пакінуў Бог для чалавека у Эўхарыстыі? На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі духоўных практыкаванняў будуць разважаць разам з рэкалекцыяністам.

Рэкалецыі, як паведамляецца на каталіцкім партале «Мужчыны святога Юзафа», правядзе кс. канонік Ян Кучынскі, пробашч катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Праграма

  • 10.00 — малітва і ўступная канферэнцыя
  • 10.40 — перапынак на каву
  • 11.20 — другая канферэнцыя
  • 12.00 — абмеркаванне, пытанні
  • 13.30 — абед
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 15.15 — трэцяя канферэнцыя
  • 16.00 — адарацыя, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
  • 16.30 — святая Імша з рэкалекцыйнай гаміліяй

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (33) 624 42 85 Павел
+375 (33) 621 66 56 Віталій
+375 (44) 733 71 67 Viber.

Ахвяраванне за ўдзел, уключаючы харчаванне, складае 20 бел.руб. (па магчымасці).

Арганізатары рэкалекцый адзначаюць, што пры адсутнасці магчымасці ўдзельнічаць ва ўсёй праграме, дапускаецца ўдзел у асобных яго пунктах.

З сабой пажадана мець Біблію, малітоўнік, нататнік, асадку.

Абноўлена 15.02.2021 22:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа