Пошук

03.07.2026 08:29   Catholic.by

Рэгіянальны вікарыят братоў кармэлітаў босых у Беларусі са смуткам паведамляе, што 2 ліпеня, ва ўзросце 64 гадоў, памёр Мікалай Кулай, бацька айца Юрыя Кулая OCD, пробашча парафіі Божага Цела ў Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход) і сястры Магдаліны Кулай CSCII, якая служыць у Гродне.

Пахавальная святая Імша адбудзецца ў суботу, 4 ліпеня, у 13.00 у парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах (Пінская дыяцэзія, Брэсцкі дэканат).

Вечны адпачынак дай яму, Пане...

Абноўлена 03.07.2026 09:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа