
З нагоды адкрыцця XXV Зімовых Алімпійскіх гульняў прапануем вам пазнаёміцца са святымі, якія маглі б стаць выдатнымі алімпійцамі.
Ян Павел II

Горныя лыжы
Ян Павел II быў гарачым прыхільнікам горных лыжаў на працягу ўсяго жыцця. Нават калі ён стаў Папам, захаваў гэтую прыхільнасць, смела катаючыся на лыжах у любое надвор'е. Ён быў вядомы як «Смяльчак Татраў» — імя, якое ён атрымаў за сваё майстэрства ў паходах па схілах польскіх гор Татраў, дзе кожную зіму праводзіў два тыдні.
Аднойчы ён сказаў журналісту:
«Хацелася б мне быць дзесьці там, у гарах, імчацца ўніз у даліну. Гэта незвычайнае пачуццё!».
Святы Бэрнард

Лыжны спорт
У 1923 годзе Папа Пій XI афіцыйна абвясціў яго апекуном альпіністаў, лыжнікаў, сноўбардыстаў і падарожнікаў у гарах. Каля 1050 года ён заснаваў знакамітыя высакагорныя прытулкі на перавалах, якія зараз носяць яго імя — Вялікі і Малы Сен-Бэрнар. Гэтыя манастыры стагоддзямі давалі прытулак і ежу падарожнікам, якія перасякалі Альпы.
Святая Лідвіна (Людвіна)

Фігурнае катанне
Ва ўзросце пятнаццаці гадоў, катаючыся на лёдзе, дзяўчына ўпала і зламала рабро. З гэтага пералому пачаліся страшныя фізічныя пакуты, якія працягваліся амаль 40 гадоў. Сёння святая Людвіна з’яўляецца апякункай фігурыстаў.
Святы Юзаф з Купертыну («Лятучы манах»)

Скачкі на лыжах з трампліна
Нягледзячы на тое, што святы Юзаф не асацыюецца са снегам, ён вядомы як левітатар падчас малітваў, што робіць яго выдатным кандыдатам для гэтага віда спорту.
Святы П'ер Джорджыа Фрасаці

Заўзяты альпініст і лыжнік, П’ер бачыў шмат паралеляў паміж каталіцкім жыццём і сваім хобі. Ён рэгулярна арганізоўваў паездкі ў горы. Падчас уздымаў і спускаў ён надаваў час малітве і думкам аб веры. Яго дэвіз Verso l'alto азначае «У вышыню». Ён быў членам лыжнага клуба і часта ўдзельнічаў у спаборніцтвах. Зараз святы П’ер Джорджыа Фрасаці з'яўляецца апекуном спартсменаў.







