Пошук


Нарадзіўся ў Лікіі, на поўдні Малой Азіі. Быў адным з найбольш вядомых пустэльнікаў, якія жылі ў V стагоддзі. Пражыўшы пэўны час у пустыні разам са св. Яўфіміем Вялікім, Герасім заснаваў паселішча пустэльнікаў на беразе Ярдана, непадалёк ад Ерыхона. Жыццё пустэльнікаў, якіх было не менш за 70 чалавек, вызначалася выключнай аскезаю, а ўлюбёным вучнем Герасіма быў святы Кірыяк.

Паданне апавядае, што пастаянным сябрам святога быў леў, якога Герасім аднойчы сустрэў у пустыні з параненаю лапаю і вылечыў яго. З таго часу леў хадзіў за старцам, як вучань, і манахі, здзіўляючыся яго розуму і пакоры, далі яму мянушку Ярдан. Герасім памёр верагодна 5 сакавіка 475 г. На абразах яго часцей за ўсё выяўляюць разам са львом, які не перажыў смерці старца і памёр на яго магіле.

Успамін 5 сакавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця