Пошук

17.02.2017 13:05  

Езус Хрыстус, звяртаючыся да сваіх вучняў, раскрывае ім сэнс простай Божай мудрасці і спрадвечнай любові: «Любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах».

Каментарый да літургіі

«Хто захоўвае слова Хрыста, у тым сапраўды любоў Божая дасканалая».

Літургія сённяшняй нядзелі — гэта «школа» сапраўднай бескарыслівай Божай любові.

Езус Хрыстус ахвяруе сябе за нас, грэшных, у сакрамэнце Святой Эўхарыстыі і вучыць нас ісці шляхамі Божай міласэрнасці.
Ласкавы і міласэрны Збаўца абвяшчае сёння Евангелле любові.

Каментарый да літургіі слова

«Любі бліжняга свайго, як самога сябе», — чуем заклік Бога да Майсея ў кнізе Левіта.

Галоўнае, да чаго павінен імкнуцца кожны хрысціянін, — гэта святасць, дасягнуць якую магчыма праз удасканаленне ў любові да Бога і бліжняга.

Езус Хрыстус, звяртаючыся да сваіх вучняў, раскрывае ім сэнс простай Божай мудрасці і спрадвечнай любові: «Любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах».

Малітва вернікаў

Божа, Ойча Нябесны, крыніца міласэрнасці і дасканалай любові, у пакоры сэрцаў узносім да Цябе свае просьбы, усклікаючы:

  • Дапамажы, Пане Божа, Каталіцкаму Касцёлу, нягледзячы на пераслед вернікаў у сучасным свеце, годна абвяшчаць праўды хрысціянскай веры і Евангелле Божай любові. Цябе просім…
  • Асвяці, Усемагутны Божа, Айца Святога Францішка і ўсё духавенства святлом Духа Святога і ўмацуй патрэбнымі дарамі для плённага служэння на хвалу Божую і на карысць Касцёлу. Цябе просім…
  • Міласэрны Хрысце, ласкава ўзглянь на ўсіх самотных, цяжка хворых і церпячых, сіротаў і ўдоваў, пакрыўджаных і залежных, узмацні іх Сваёю моцай і аднаві ў іх сэрцах страчаную надзею. Цябе просім…
  • Збаўца свету, аб’яві Сваю моц, прасвятлі розум тых, каму пагражае цемра акультызму, дай ім ласку шчырага пакаяння і скіруй на шлях праўдзівай хрысціянскай веры. Цябе просім…
  • Ойча спрадвечны, усіх нас, дзяцей Тваіх, прысутных на нядзельнай літургіі, навучы сапраўднай дасканалай любові да ворагаў, крыўдзіцеляў і да тых, хто нас пераследуе за веру ў Хрыста. Цябе просім…

Узглянь, Усемагутны Божа, на наш давер да Цябе і прымі малітвы Тваіх верных слугаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа