Пошук

28.10.2015 14:24  

Каментарый да літургіі

У радаснае свята Усіх Святых збіраемся на Эўхарыстыі, каб памятаць і маліцца за ўсіх тых, хто, прайшоўшы зямное паломніцтва, атрымаў асалоду свайго жыцця і радуецца хвалой адкупленых на нябёсах. Менавіта праз Эўхарыстычную Ахвяру мы хочам аб'яднацца са святымі і разам славіць Пана за цуды, якія Ён зрабіў у іх жыцці, бо ўсе мы пакліканы да ўдзелу ў Яго святасці.

Каментарый да літургіі слова  


Тэма сённяшняй літургіі слова - праўда пра вечнае жыццё. Святы Ян у кнізе Апакаліпсіса паказвае нам хвалу, якую прымае Бог на нябёсах. Ён акружаны людзьмі з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў, тых, хто дзякуючы сіле Хрыста быў у стане выконваць благаслаўленні з Евангелля. Мы таксама пакліканы Богам да святасці і атрымаем яе, калі ўсю надзею пакладзем у Богу, паверым у словы, якія Ён пастаянна кіруе да нас у сваім Касцёле.

Малітва вернікаў

Праз заступніцтва усіх святых просім Бога аб неабходных ласках, якія нас умацуюць у імкненні да святасці.

Адары нас, Пане, сваёй святасцю

1. Просім за Касцёл Святы, каб праз Эўхарыстыю прывёў усіх людзей да святасці.
2. Просім за біскупаў, святароў, дыяканаў, каб іх асабістая святасць стала крыніцай святасці для ўсіх вернікаў.
3. Просім за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы.
4. Просім за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным.
5. Просім за нас, каб мы праз штодзённую працу і малітву станавіліся святымі і іншым дапамаглі збавіцца.

Божа, Цябе акружае вялікае мноства святых з усіх плямёнаў і народаў, пачуй малітву свайго Касцёла, каб мы ўсе разам маглі абвяшчаць Тваю хвалу. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа