Пошук

04.07.2015 20:43  

Каментарый да літургіі

Бог жадае быць побач з намі, жадае быць адзіным ратункам для чалавека. Ён усклікае да кожнага з нас з любоўю: “Хачу быць бліжэй да цябе…”

Мы прыходзім да алтара нашага Пана, каб яшчэ мацней з’яднацца з Ім. Прыходзім да Таго, які нас любіць такімі, якімі мы ёсць. Ён любіць цябе ў тваёй бядзе, прыніжэнні, цярпенні; у тваёй слабасці і ўпадку, у тваім эгаізме і самалюбстве, у тваёй пакінутасці блізкімі і чужымі. Ён заўсёды каля Цябе.

Так многія з нас заглушылі ў сабе песню любячага Бога, які прагне быць побач з намі… Няхай гэты ўдзел у Найсвяцейшай Ахвяры і прыняцце Святой Камуніі будзе нашым з’яднаннем з Тым, які нас не адвяргае, але заўсёды чакае кожнага чалавека, “каб навярнуўся і меў жыццё”.

Каментарый да літургіі слова

Моц Бога можам адчуць у моманты нашай слабаці і граху. Тады, калі думаем, што Бог далёка ад нас, што нас пакінуў, Ён найбольш блізка да нас.

Літургія слова сённяшняй нядзелі паказвае нам праўду, што ў моманты выпрабавання, калі бачым нашу слабасць, з’яўляецца Бог, які дае нам Сябе пазнаць. Ён прыходзіць да нас, прыходзіць у сваім Слове, якое валодае цудоўнай моцай.

Услухаемся ў Слова самога Бога, які ў чарговы раз прагне наблізіцца да кожнага з нас.

Малітва вернікаў

Да Езуса Хрыста, які ёсць нашай надзеяй, узнясём да Бога ў Духу святым нашы малітвы:

1. За Касцёл, каб у сучасным свеце быў выразным знакам прысутнасці і дзеяння Хрыста. Цябе просім.
2. За Папу Францішка і нашых біскупаў, каб з моцай абвяшчалі ўсім людзям навуку нашага Пана. Цябе просім.
3. За моладзь, каб не страціла сваёй сувязі з Хрыстом праз розныя залежнасці. Цябе просім.
4. За памерлых, каб пасля прац зямнога жыцця знайшлі адпачынак у Хрысце і ў Яго Валадарстве. Цябе просім.
5. За нас саміх, каб былі гатовыя пакінуць усё і пайсці за Хрыстом. Цябе просім.

Божа, з пакорай захапляемся хвалебным Тваім іменем. Просім Цябе, прымі нашы малітвы, якія Табе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

(JM)

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа