Пошук

02.09.2017 14:38  

Каментарый да літургіі

Сабраныя вакол алтара Езуса Хрыста, мы хочам святкаваць Яго перамогу і ўдзельнічаць у Яго цярпенні на крыжы, якое дае нам жыццё і збаўленне. Для хрысціяніна няма іншага шляху, як ісці за Хрыстом, які выратаваў нас праз сваю смерць і ўваскрасенне. Няхай наша прысутнасць у Эўхарыстыі  будзе выказваннем таго, што мы ідзём за Хрыстом і хочам удзельнічаць у Яго перамозе.
 
Каментарый да літургіі слова


Прарок Ерамія быў пастаўлены на выпрабаванні, ён стаў пасмешышчам, а людзі не хацелі яго слухаць, аднак ён добрасумленна выконвае сваё прароцкае пакліканне. Хрыстус прыняў дарогу пакут і крыжа, каб выкупіць людзей сваім пакорным падпарадкаваннем волі Бога. Хрысціяне, калі ідуць па шляху Хрыста, складаюць ахвяру свайго жыцця і разумна выконваюць волю Бога.

Малітва вернікаў


Богу, нашаму найлепшаму Айцу, які дае нам дары, неабходныя да дасягнення збаўлення, прадставім нашыя просьбы:

  1. Молімся за Касцёл Святы, каб, верны закліку свайго Збаўцы, карміў усіх людзей Яго Словам і Целам. Цябе просім...
  2. Молімся за Айца Святога Францішка аб дары мудрасці ў кіраванні Касцёлам. Цябе просім...
  3. Молімся за біскупаў, святароў і дыяканаў, каб заўсёды былі жывымі сведкамі Езуса Хрыста і годна выконвалі сваё пакліканне. Цябе просім...
  4. Молімся за дзяцей і моладзь, якія заўтра распачынаюць новы навучальны год, каб праз пазнаванне свету набліжаліся таксама да Бога. Цябе просім...
  5. Молімся за сем'і, каб праз згоду і любоў пераймалі тую любоў, якой Хрыстус палюбіў свой Касцёл. Цябе просім...
  6. Молімся за нас, прысутных пры алтары Пана, каб мы заўсёды былі верныя Богу. Цябе просім...


Божа, які ўзбагачаеш людзей рознымі дарамі, каб служылі іншым праз сваю працу і жыццё, просім, пачуй нас і выслухай усе нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця