Пошук

18.02.2026 15:18   Тэкст: Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY

Постэр Канферэнцыі Біскупаў ЗША з заклікам да збору сродкаў у Папяльцовую сераду. Крыніца: www.usccb.org.

Гэта акцыя, запланаваная на 18 лютага, падтрымлівае каталіцкія супольнасці ў 28 краінах, якія пацярпелі ад дзесяцігоддзяў атэістычнага рэжыму.

Як адзначыў біскуп Джэральд Вінке, старшыня падкамітэта амерыканскага епіскапату па дапамозе Усходняй Еўропе, наступствы «бязбожнага грамадства» ўсё яшчэ глыбока адчуваюцца ў рэгіёне.

За 35 гадоў праграма накіравала больш за 230 мільёнаў долараў на сотні праектаў па аднаўленні душпастырскага жыцця.

Беларусь: аднаўленне пасля руінаў

Асаблівую ўвагу епіскапат ЗША надае краінам, дзе Касцёл найбольш пацярпеў. Дапаможны біскуп Дэтройта Джэфры Манфортан, які шэсць разоў наведваў Беларусь, падкрэслівае, што працэс рэабілітацыі пасля сямі дзесяцігоддзяў прыгнёту патрабуе шмат часу.

Многія святыні, калісьці адабраныя камуністамі, так і не былі аддадзеныя вернікам, што вымушае супольнасці будаваць новыя касцёлы літаральна з нуля.

Надзея для Балгарыі і Албаніі

Дапамога амерыканскіх католікаў ахоплівае розныя куткі Еўропы — ад Балгарыі, дзе сродкі падтрымліваюць каталіцкае радыё для пераадолення духоўнай апатыі, да Албаніі, якая ўсё яшчэ змагаецца з беднасцю. Падтрымка таксама накіроўваецца ў Румынію, Славакію і Арменію.

У той жа час Польшча, якая раней сама атрымлівала дапамогу, цяпер зрабіла «выдатны паварот» і сама стала донарам для больш «слабых» суседніх супольнасцей.

Ахвяраванні накіроўваюцца не толькі на будаўніцтва, але і на падрыхтоўку новых святароў, хрысціянскія медыя і праграмы для моладзі. Як адзначаюць іерархі ЗША, галоўная мэта — крок за крокам вяртаць надзею туды, дзе яе спрабавалі знішчыць.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.