Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


4.05.2024

4 траўня 2024 - супольны дзень УШАНАВАННЯ ПЛАШЧАНІЦЫ ХРЫСТАПаводле каляндрара юліянскага (і новаюліянскага) субота 4 траўня 2024 - гэта Вялікая Субота (перад Уваскрасеннем Гасподнім). Вернікі ў храмах ушаноўваюць святую Плашчаніцу. У каляндары рыма-каталіцкай Царквы 4 траўня - дзень успаміну Турынскай Плашчаніцы. 

 

Провід Божы дае вернікам нагоду супольна разважаць пра збаўчыя падзеі укрыжавання і пахавання Госпада нашага Ісуса Хрыста, які перад мукай маліўся "каб усе былі адно".

29.04.2024

Тысячы вернікаў у Ватыкане ўшанавалі Яна Паўла ІІ у 10-годдзе яго кананізацыі27 красавіка з удзелам тысяч вернікаў у базыліцы сятога Пятра ў Ватыкане адбылася святая Імша ў 10-ю гадавіну кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ.


Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў кардынал Джаванні Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Гамілію прамовіў кардынал Анджэло Камастры, арцыпрэзбітэр эмэрыт ватыканскай базылікі, які падкрэсліў, што Ян Павел ІІ абараняў мір, сям’ю і чалавечае жыццё.

26.04.2024
Прэзідэнт Таджыкістана здзейсніў візіт у Ватыкан26 красавіка 2024 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона.

 

Падчас шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Таджыкістанам, а таксама абмеркаваны некаторыя аспекты палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.

26.04.2024

У Ватыкане адзначаць 10-ю гадавіну з часу кананізацыі святых Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ27 красавіка, у 10-ю гадавіну з часу кананізацыі святога Яна Паўла ІІ, адзін з яго найбліжэйшых супрацоўнікаў кардынал Джаванні Батыста Рэ, які цяпер з’яўляецца Дэканам Калегіі кардыналаў, узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў ватыканскакй базыліцы святога Пятра.


На гэтую ўрачыстасць запрашаюць ватыканскі Фонд святога Яна Паўла ІІ і былы сакратар Папы-славяніна кардынал Станіслаў Дзівіш.

24.04.2024

Кнігу аб хрысціянскіх храмах у Беларусі Папа Франішак атрымаў на Дзень ІмянінаўНапрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая 24 красавіка 2024 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Яго Святасць Папа Францішак атрымаў альбом "Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі"(аўтар Станіслаў Янчарскі, Мінск "Альфа-кніга", 2024). 

 

Кнігу перадаў Папе архімандрыт Сяргей (Гаек), як падарунак на Дзень Імянінаў (св. Юрыя, 23 красавіка) ад удзельнікаў душпастырскай праграмы "М3 - мужныя мужчыны моляцця".

 

Архімандрыт падзякаваў Святому Айцу за Яго катэхезу пра цноту хрысціянскай надзеі, Папа адказаў: "будзьце мужнымі сведкамі надзеі".

24.04.2024
Папа Францішак: тэалагальныя цноты – супрацьяддзе ад самадастатковасціПра значэнне тэалагальных цнот веры, надзеі і любові для жыцця хрысціяніна нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 24 красавіка 2024 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

 

Францішак заўважыў, што кардынальныя цноты, якім былі прысвечаны яго папярэднія катэхезы: разважлівасць, справядлівасць, мужнасць і ўстрыманасць, узніклі яшчэ ў старажытныя, дахрысціянскія часы. “Яшчэ да Хрыста прапаведавалася сумленнасць, як грамадзянскі абавязак, мудрасць – як правіла дзеянняў, мужнасць – як асноўны кампанент жыцця, скіраванага да дабра, устрыманасць як мера, неабходная, каб не перабраць з лішкамі”, - сказаў ён, дадаючы, што хрысціянства не замяніла гэту “спадчыну чалавецтва”, а паглыбіла, ачысціла і інтэгравала ў веру.

18.04.2024

Тытул "Патрыярх Захаду" зноў з'явіўся сярод ганаровых званняў Рымскага пантыфікаУ «Папскім штогодніку» за 2024 г., які выйшаў з друку 9 красавіка, адноўлена гэтае старажытнае найменне, скасаванае ў 2006 г. Бенядыктам XVI.

 

Да апошняга часу поўны спіс тытулаў Папы выглядаў такім чынам: «Біскуп Рыма, Вікарый Хрыста, Пераемнік князя апосталаў, Кіраўнік Паўсюднай Царквы, Вярхоўны пантыфік, Прымас Італіі, Архіепіскап і мітрапаліт Рымскай правінцыі, Суверэн дзяржавы-горада Ватыкан, Раб рабоў Божых». Цяпер спіс папоўніўся найменнем "Патрыярх Захаду", якое, на думку гісторыкаў, было ўпершыню прынята Папам Тэадорам яшчэ ў 642 г., аднак у "Папскі штогоднік" яно было ўключана толькі ў 1863 г., пры Пію IX.

18.04.2024

Угодкі смерці біскупа Баляслава Слосканса18 красавіка 1981 г. памёр біскуп Баляслаў Слосканс, які быў Апостальскім візітатарам для беларускіх грэка-католікаў з 19 снежня 1952 года, а з 14 лютага 1953 года — і адказным за душпастырства для беларусаў лацінскага абраду ў Заходняй Еўропе.

 

У 2000 годзе распачаты яго беатыфікацыйны працэс. У 2004 г. Папа Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў біскупа Баляслава Слосканса.

15.04.2024
Новы падсакратар Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў15 красавіка 2024 года Папа Францішак прызначыў мансеньёра Філіпа Чампанэлі падсакратаром Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. З 2012 па 2015 год святар быў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі.

 

Мансеньёр Чампанэлі нарадзіўся ў 1978 годзе ў Навары, на поўначы Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2003 годзе. Абараніў дактарат па тэалогіі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У 2009 годзе скончыў Папскую касцёльную акадэмію – навучальную ўстанову, у якой рыхтуюць будучых дыпламатаў Святога Пасаду.

14.04.2024

14 красавіка 2024 - Нядзеля Жанчынаў МіраносіцаўСказаўшы міраносіцам "Радуйцеся", Ты суняў плач прамаці Эвы ўваскрасеньнем Тваім, Хрысьце Божа,і апосталам Тваім загадаў прапаведаваць: "Збаўца ўваскрос з магілы.

(Кандак міраносіцаў, Тон 2)

 

+ + +

 

Шчыра віншуем ўсіх жанчынаў - верніцаў Хрыста ў БГКЦ, што наведваюць нашыя храмы і капліцы. Дзякуем ім за малітоўную і матэрыяльную падтрымку, за арганізацыйнае служэнне, за клопат аб парафіях.

 

Малітвамі Усіх Святых Беларускай Зямлі няхай шчодра блаславіць вас Уваскрослы Госпад. 

 

+архімандрыт Сяргей, Апостальскі адміністратар для грэка-католікіў Беларусі


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier