Кожную суботу а 17 гадзіне адбываецца Святая Імша для асоб глухіх

Архiкатэдральны касцёл
Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

СВЯТЫЯ ІМШЫ

У нядзелю
08:15 — па-беларуску, радыётрансляцыя
10:00 — па-беларуску, з навукай для дзяцей
11:30 — па-польску
13:00 — па-беларуску
15:00 — па-беларуску, напачатку Вяночак да Божай Міласэрнаці
18:30 — па-беларуску
20:00 — па-беларуску
07:00 — па-беларуску
08:00 —па-польску
15:00 — па-беларуску, напачатку Вяночак да Божай Міласэрнаці
18:30 — па-беларуску
У будні дзень звычайны
07:00 — па-беларуску
08:00 —па-польску
12:00 — па-беларуску,
15:00 — па-беларуску, напачатку Вяночак да Божай Міласэрнаці
18:30 — па-беларуску
Ва ўрачыстасці
ў будні дзень

Парафіяльныя аб'явы

5 — 11 мая 2024
VI Велікодны тыдзень
Месяц май
Трывае месяц май, прысвечаны Маці Божай.

Майскія набажэнствы ў нашым касцёле адбываюцца ў буднія дні - пасля святой Імшы ў 18.30, у нядзелю — пасля Святой Імшы ў 11.30.
9 мая, чацвер
Урачыстасць Унебаўшэсця Пана.

Святыя Імшы, а 7.00, 8.00, 12.00 і 18.30. Урачыстасць унебаўшэсця Пана — абавязковая, кожны вернік павінен удзельнічаць у Святой Імшы, а таксама ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
10 мая, пятніца
Распачынаецца навэнна перад Урачыстасцю Спаслання Святога Духа.
Першая Камунія
На гэтым тыдні адбудзецца экзамен для дзетак, якія прымаюць Першую Святую Камунію.

Экзамен адбудзецца 8 мая, а 17.00, 19.30, а таксама 11 мая ў 10.30.

Урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца 19 мая на Святой Імшы, а 13 гадзіне.
12 мая, нядзеля
У малодшых дзетак заняткі ўжо закончыліся ўчора і ў насутпную нядзелю, 12 мая на Святой Імшы, а 10 гадзіне мы адсвяткуем гэту падзею і падзякуем Богу за пражыты навучальны год.
Катэхетычныя заняткі для дзяцей і падлеткаў адбываюцца кожную сераду і субботу.
Парафіяльны Карытас
21 студзеня адбылося першае паседжанне парафіяльнага Карытас.

Аб ідэях і планах, якія там узніклі, можна даведацца на наступным спатканні, пасля нядзельнай Святой Імшы, а 13 гадзіне.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
У працоўныя дні, з панядзелка па пятніцу, адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Пачатак адарацыі — пасля святой Імшы а 15:00.
Заканчэнне адарацыі — перад святой Імшой а 18:30.
Сакрамэнт пакаяння і паяднання
На працягу працоўных дзён, з панядзелка па пятніцу, святары цэлебруюць сакрамэнт пакаяння і паяднання для ўсіх ахвотных.

Да сповядзі можна прыступіць з 10:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.
Сакрамэнт канфірмацыі
Трывае падрыхтоўка да сакрамэнту канфірмацыі. Заняткі абываюцца пасля Святой Імшы, а 13 гадзіне ў нядзелю.
Душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя
У нашай архідыяцэзіі арганізоўваецца душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя.

Сустрэчы будуць адбывацца ў кожны трэці аўторак месяца.
Спатканні малітоўнага руху Маргарыткі
Пачынаючы з кастрычніка месяца, у кожную трэцюю суботу ў нашай Катэдры будуць адбывацца спатканні малітоўнага руху Маргарыткі, якія моляцца ў інтэнцыі святароў.

Кантакты:

Тэлефон (закрыстыя):
+375 (17) 257-65-41
+375 (29) 311-37-11

E-mail: arhikatedraminsk@gmail.com

Адрас:
Мінск, пл.Свабоды 9
(ст.м. Няміга ці ст.м. Кастрычнiцкая)

Касцёл адчынены з 06:45 да 19:30