Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю (1 мая) | Друк |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
27.04.2016 12:34

Каментарый да літургіі

Велікодны перыяд, які мы перажываем, - гэта асаблівы час, каб святкаваць перамогу Езуса над смерцю. Час, каб радавацца перамозе Хрыста над грахом і злом. Таксама ўсе мы чакаем прыйсця Новага Суцяшальніка, якім з'яўляецца Святы Дух. Ён праз свае дары аднаўляе супольнасць Касцёла і дапамагае сведчыць аб Уваскрослым Хрысце ў сучасным свеце.

Няхай гэтая сустрэча з Уваскрослым Езусам у гэтай святой Імшы будзе для нас, якія сведчыць аб Яго любові ў свеце, умацаваннем і падтрымкай. Няхай Яго Словы, Цела і Кроў, якія мы прымаем падчас гэтай ахвяры, пераменяць нашу любоў да Бога і бліжніх.

Каментарый да літургіі слова

Літургія слова звяртае сёння нашу ўвагу на цноту сілу любові. Сапраўдная любоў прыходзіць ад Бога, уліваючы ў нашыя сэрцы супакой Хрыста, можа пераадолець любы грэх. З любоўю ад Творцы можам уваскрэснуць ад граху да ласкі.

З верай адкрыем нашыя сэрцы на крыніцу Божай ласкі, якаю дае нам Бог у Яго збаўчым Слове.

Малітва вернікаў

Да Бога – Крыніцы любові – узнясём з пакорай нашыя просьбы:

1. Молімся за Касцёл святы, каб з верай служыў справе збаўлення свету і чалавека. Цябе просім...
2. Молімся за Айца Святога, біскупаў і святароў, каб, прысвечаныя  малітве і служэнню Слова, абвяшчалі вялікія справы Божыя. Цябе просім...
3. Молімся за бацькоў і педагогаў, каб для маладога пакалення з дапамогай Езуса распаўсюджвалі хрысціянскі лад жыцця. Цябе просім...
4. Молімся за няверуючых, каб у Касцёле знайшлі жывога Хрыста і атрымалі збаўленне. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб Бог аказаў ім сваю міласэрнасць і дазволіў прабываць у Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
6. Молімся за нас, прысутных пры алтары Пана, каб мы заўсёды былі верныя Богу. Цябе просім...

Пане, наш Божа, які няспынна адорваеш нас сваімі ласкамі, выслухай нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

 
© 2003-2024 Catholic.by