У Нясвіжы памоляцца за кс. Гжэгажа Каласоўскага ў 25-ю гадавіну яго смерці | Друк |
Анонсы
30.11.2016 09:22

4 снежня ў 11:00 у нясвіжскім касцёле Божага Цела адбудзецца святая Імша за ксяндза прэлата Гжэгажа Каласоўскага ў 25-ю гадавіну яго смерці. Святую Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Пробашч нясвіжскай парафіі запрашае прыняць удзел ва ўрачыстасці ўсіх жадаючых, а найперш тых, каму асоба кс. Гжэгажа асабліва блізкая — хто яго ведаў, каго ён хрысціў, спавядаў, каму ўдзяляў сакрамэнт шлюбу і г.д.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by