Пошук

22.08.2017 17:06   grodnensis.by / Catholic.by

У юбілейны год, калі Ордэн піяраў адзначае 400 гадоў існавання і 250-годдзе кананізацыі св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Пабожных Школ, айцы піяры з Ліды запрашаюць на асвячэнне касцёла.

Асвячэнне здзейсніць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч пры ўдзеле дапаможнага біскупа дыяцэзіі Юзафа Станеўскага 25 жніўня, у літургічны ўспамін св. Юзафа Каласанса — апекуна гэтай святыні.

Пачатак святой Імшы ў 18.00.

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Індустрыяльны) была створана ў 1998 г.

Адрас касцёла: г. Ліда, вул. Пралыгіна, 2.

Абноўлена 25.08.2017 15:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця