Пошук

21.08.2017 12:48   Кацярына Дурко / Фота: Кацярына Дурко, Аксана Бажко / Catholic.by

З 7 па 18 жніўня каля 100 маладых людзей з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы перажывала час духоўных практыкаванняў пры санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Падобныя рэкалекцыі напрыканцы летніх канікул вілейская парафія праводзіць у Будславе ўжо 11 год.

На першым тыдні ў рэкалекцыях прымалі ўдзел дзеці ва ўзросце да 12 год, на другім тыдні — старэйшыя дзеці і моладзь. Галоўнай тэмай рэкалекцый было 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Кожны дзень падчас канферэнцый дзеці і моладзь разважалі над пасланнямі Маці Божай з Фацімы і вучыліся быць сапраўднымі вучнямі Хрыста, углядаючыся ў прыклады з жыцця святых.

Рэкалекцыі праводзілі душпастыры вілейскай парафіі кс. Аляксандр Барыла і кс. Юзаф Сярпейка, якім дапамагалі катэхеты парафіі, а таксама аніматары — старэйшая моладзь, якая «вырасла» на гэтых рэкалекцыях, а сёлета актыўна працавала з дзецьмі.

Штодня ўдзельнікі рэкалекцый супольна маліліся каля цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай, слухалі канферэнцыі і катэхезы, вучыліся жыць па-хрысціянску, развівалі свае таленты і здольнасці і прымалі ўдзел у спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах.

За 11 год ужо не адно пакаленне вілейскай моладзі прайшло праз будслаўскія рэкалекцыі — школу жыцця з Богам і бліжнім. Вечар чацвярга традыцыйна з’яўляецца «вечарам сустрэчы выпускнікоў», на які прыязджаюць усе тыя, хто ў свой час прымаў актыўны ўдзел у гэтых рэкалекцыях. Нягледзячы на свае сямейныя і прафесійныя абавязкі, «выпускнікі» штогод імкнуцца сустракацца з Маці Божай і адно з адным у Будславе.

 

Абноўлена 21.08.2017 12:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.