Пошук

27.07.2017 12:13   Ірына Мялешка / Фота: Дзмітрый Вайцяхоўскі / Catholic.by

З 21 па 26 ліпеня ў Навагрудку прайшлі курсы-рэкалекцыі для сем’яў, якія арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Святыя Імшы для ўдзельнікаў рэкалекцый праводзіліся ў касцёле св. Міхаіла ў Навагрудку і ў капліцы сясцёр-назарэтанак. Сёлета ў рэкалекцыях прынялі ўдзел сем’і з Гродна, Ваўкавыска, Ліды, Маладзечна, Мінска, Мінскай і Брэсцкай абласцей, у тым ліку і навучэнцы «Школы сямейнага жыцця», а таксама тыя, хто ўжо працуе сямейнымі кансультантамі пры парафіях.

Удзельнікі разважалі пра паняцце граху, да чаго ён вядзе і яго наступствы, пра сем галоўных грахоў, пра рахунак сумлення. Уздымалася і тэма фацімскіх аб’яўленняў, пра якія за мінулыя 100 гадоў было сказана вельмі многа.

Самай любімай часткай праграмы ўдзельнікі называюць «100 пытанняў да...», калі кожны меў магчымасць задаць пытанні на хвалюючыя яго тэмы, пацікавіцца досведам рэкалекцыяністаў.

Вялікая ўвагу ўдзялялася на рэкалекцыях не толькі працэсу навучання, але і духоўнаму аспекту. Дзень распачынаўся малітвай, галоўным жа пунктам дня была св. Імша, а таксама адарацыя. Штодзённа праходзіла малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасці, быў час для праслаўлення і падзякі Богу.

Удзельнікі прыязджаюць сюды не толькі за новымі ведамі, але для адпачынку душы, дзе чэрпаюць у Бога сілы для далейшага жыцця, служэння і працы. Немалаважным фактам было і тое, што на рэкалекцыях працавала няня.

Асаблівую падзяку ўдзельнікі рэкалекцый выказваюць сёстрам назарэтанкам за атмасферу ўтульнасці, добразычлівасці і любові.

Абноўлена 02.08.2017 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.