Пошук

02.12.2022 10:10   Catholic.by

У нядзелю 4 снежня ў парафіях з’явіцца адвэнтавы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця» № 22 (597).

Прапануем вашай увазе анонс змешчаных у гэтым нумары выдання матэрыялаў.

Адвэнт гэта час для мяне. Як не змарнаваць чарговую магчымасць: духоўныя парады святара.

Рараты час адпачынку і перамен. У матэрыяле чытачы знойдуць адказ на пытанне, чаму не толькі дзецям, але і дарослым варта ўдзельнічаць у раратніх святых Імшах.

Замардаваныя напярэдадні Раства. Аб адраджэнні ў Гродзенскай дыяцэзіі культу сясцёр мучаніц са Слоніма, расстраляных ў снежні 1942 года.

Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця».

Газету «Слова Жыцця» можна набыць ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).

Абноўлена 02.12.2022 10:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.