Пошук

26.10.2021 15:21   Catholic.by

26 кастрычніка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч скіраваў віншавальны адрас на імя рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэя Караля з нагоды 100-годдзя з часу заснавання адной з найстарэйшых у краіне вышэйшых навучальных устаноў.

Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне піша:

«З нагоды 100-гадовага юбілею з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выказваю шчырыя віншаванні прафесарска-выкладчыцкаму складу, студэнтам і выпускнікам гэтай адной з найстарэйшых у краіне вышэйшых навучальных устаноў. Каталіцкі Касцёл з даўніх часоў надае вялікую ўвагу навуцы і адукацыі і падтрымлівае асветніцкую дзейнасць, якая вядзе чалавека да пазнання вышэйшай Праўды.

Няхай на гэтым шляху высакароднага асветніцкага служэння, па якім ужо цэлае стагоддзе паспяхова крочыць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, вялікая ўніверсітэцкая супольнасць, адданая высокім ідэалам гуманізма, дасягае новых вышыняў дзеля дабра ўсяго беларускага грамадства і на карысць Вашай узлюбленай краіне», — выказаў пажаданне Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

Абноўлена 27.10.2021 08:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа