Пошук

24.11.2022 19:19   Catholic.by

У ноч з 10 на 11 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі, якое традыцыйна адбываецца ў перыяд Адвэнту.

Гэтым разам тэмай адвэнтавага чування стануць словы дэвізу Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у 2023 годзе ў Лісабоне: «Марыя ўстала і пайшла паспешна» (пар. Лк 1, 39).

Прадстаўляючы тэму гэтых СДМ, Папа Францішак у сваёй прамове заклікаў маладых людзей быць падобнымі да Марыі, якая «стала святыняй Бога, вобразам пілігрымуючага Касцёла; Касцёла, які выходзіць і аддае сябе служэнню; Касцёла, які нясе Добрую Навіну».

Да ўдзелу ў чуванні запрашаюць усіх ахвотных.

Праграма чування

  • 21.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.30 — святая Імша
  • 0.00 — дзяленне аплаткай
  • 0.30 — канферэнцыя
  • 1.10 — перапынак на каву
  • 2.00 — Ружанец
  • 2.50 — CV (Curriculum Vitæ)
  • 3.30 — перапынак на каву
  • 4.30 — адарацыя
  • 5.40 — благаслаўленне, завяршэнне чування.

Юнакі і дзяўчаты, якія не маюць магчымасці асабіста прысутнічаць на чуванні ў катэдры, могуць духоўна далучыцца з дапамогаю анлайн-трансляцыі на партале Catholic.by.

Па пытаннях удзелу звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Абноўлена 08.12.2022 11:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа