Пошук

22.07.2022 10:29   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Урачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі Азёраў пройдуць сёлета 19–20 жніўня пад дэвізам «Маці супакою, маліся за нас».

Праграма

  • 19 жніўня, пятніца
    • 16.00–18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
    • 18.30 — ружанцовая малітва
    • 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
    • 20.30 — канферэнцыя на тэму «Чаму сям’і важная для Касцёла». Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
    • 21.00 — выступленне камернага хору «Salutaris», дырыжор і мастацкі кіраўнік Вольга Янум
    • 22.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы
    • 22.30 — малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом (будуць чытацца пададзеныя інтэнцыі)
    • 23.15 — ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай па вуліцах горада
  • 20 жніўня, субота
    • 0.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
    • 2.00 — прыватная малітва
    • 6.30 — святая Імша ў надзвычайнай форме лацінскага абраду
    • 8.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
    • 9.00 — аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
    • 11.00 — урачыстая святая Імша на палявым алтары-караблі

Арганізацыйныя заўвагі

  • У касцёле будзе магчымасць запісаць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.
  • 19 жніўня з 21.00 — магчымасць сустрэчы з Уладзіславам Валаховічам, дырэктарам дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».

 

Абноўлена 20.08.2022 01:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця