Пошук

14.01.2022 10:11   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Pinterest

З 21 па 23 студзеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі для ўсіх ахвотных на тэму «Як стаць разумным?»

Праводзіць рэкалекцыі пробашч уселюбскай парафіі ксёндз Віталій Цыбульскі.

Падставай духоўных практыкаванняў стане біблійная Кніга Прыпавесцяў Саламона з асаблівай увагай да прапанаваных у ёй разважанняў над сапраўднай мудрасцю жыцця.

  • Пачатак рэкалекцый — 21 cтудзеня, пятніца, 19.00;
  • Заканчэнне — 23 студзеня, нядзеля, 13.30.

Пры ўселюбскім касцёле ёсць Дом пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

Праграма рэкалекцый ва Уселюбе на 2021–2022 год і інфармацыя пра тое, як дабрацца, ТУТ>>>

Абноўлена 23.01.2022 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа