Пошук

05.01.2022 11:11   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

31 студзеня ў Мінску пройдзе Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця.

Мерапрыемства на нацыянальным узроўні арганізуе Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі. Яе старшыня ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB запрашае ўсіх кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў нашай краіне, узяць удзел у агульнабеларускім Дні кансэкраванага жыцця.

Праграма сустрэчы

  • 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання (катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, пл. Свабоды, 9);
  • 11.00 — святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў, цэлебрацуыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі (катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, пл. Свабоды, 9);
  • 13.00 — абед для ўдзельнікаў (рэстаран «Вэстфалія», пр-т Газеты Праўда, 11)
  • 14.00 — семінар «Кансэкраванае жыццё: рэфлексія — развіццё — аб’яднанне» (Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёганэса Раў, пр-т Газеты Праўда, 11);
  • 16.00 — падвядзенне вынікаў (тамсама);
  • 18.00 — заканчэнне (тамсама).

Рада Каардынацыйнай групы бярэ на сябе абавязак арганізаваць і правесці агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця, захоўваючы ўсе санітарныя нормы і сацыяльную дыстанцыю паміж удзельнікамі.

Для лепшай арганізацыі неабходна пацвердзіць удзел у мерапрыемстве да 27 студзеня ўключна, зарэгістраваўшыся па спасылцы ТУТ>>>

Абноўлена 29.01.2022 10:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа