Пошук

21.09.2021 16:05   Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі / Catholic.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што 23 кастрычніка адбудзецца кананічнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу — дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. Да моманту яго кананічнага ўступлення на пасаду пастырскае кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй здзяйсняе Апосталькі адміністратар sede vacante біскуп Казімір Велікаселец.

Цырымонія кананічнага ўступлення на пасаду прызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага адбудзецца ў суботу 23 кастрычніка падчас урачыстай святой Імшы ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску. Пачатак ў 11.00.

Адрас: пл. Свабоды, 9.

Праз тыдзень пасля гэтага, 30 кастрычніка, адбудзецца інгрэс, або ўрачысты ўваход, Мітрапаліта Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў гістарычную магілёўскую катэдру Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Пачатак у 11.00.

Абноўлена 23.10.2021 08:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця