Пошук

30.01.2023 14:45   Тэкст: с. Магдалена Дзевульска CR / Фота: Марыя Лясовіч / Catholic.by

У суботу 28 студзеня пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку (Віцебская дыяцэзія) прайшоў дзень засяроджання для дзяўчат.

Сустрэча была прысвечана тэме распазнання Божай волі. У гэтых разважанняў дзяўчат скправаджаў ксёндз Іван Кароткін.

Паводле агульнага меркавання арганізатарак і ўдзельніц дня засяроджання, час, прысвечаны Богу, ніколі не бывае страчаным.

Акрамя таго, гэтым разам ён прайшоў у атмасферы радасці, адкрытасці і даверу.

Насця Прусакова, адна з удзельніц сустрэчы ў сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку, падзялілася сваімі ўражаннямі з Catholic.by.

«Бясконца добрыя вонкавыя ўмовы для спакою і заглыблення ў Слова ў выглядзе розных узроўняў канцэнтрацыі дапамаглі засяродзіцца духоўна. Таму пэўная асветленасць пануе цяпер ва ўспамінах і ў думках», — кажа дзяўчына.

 

Абноўлена 30.01.2023 14:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.