Сёлетнія выпускнікі школ у Шчучыне здзейснілі пілігрымку ў Будслаў | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.04.2017 11:41 |
24 красавіка адбылася пілігрымка выпускнікоў школ Шчучына гэтага года ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Галоўнай мэтай падарожжа была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі. У гэтых інтэнцыях у Будславе прайшла адмысловая Імша для шчучынскай моладзі. Па дарозе да марыйнага санктуарыя моладзь наведала таксама касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач і мемарыяльны комплекс у Хатыні. |