Падчас Велікоднага арганнага канцэрта ў Навагрудку ўшанавалі памяць спачылага кс. Леаніда Несцюка | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.04.2017 17:53

22 красавіка ў навагрудскім касцёле святога Міхала Арханёла прайшоў Велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. На пачатку канцэрта прысутныя хвілінай ціхай малітвы ўшанавалі памяць спачылага кс. Леаніда Несцюка, былога пробашча парафіі ў Гервятах.

Па ініцыятыве кс. Леаніда, які адышоў у вечнасць у сакавіку 2017 года, у Гервятах праходзілі арганныя і вакальныя канцэрты, пра якія ведаюць як у Беларусі, так і за яе межамі.

Паслухаць канцэрт у Навагрудку прыйшло мноства гасцей — святыня змясціла каля 500 чалавек. На духоўную вечарыну прыбылі, між іншымі, кс. Віталь Цыбульскі — душпастыр ва Усялюбе, і кіраўнік Навагрудскага Райвыканкама Анатоль Маркевіч.

У праграме прагучалі творы ў выкананні піяніста і арганіста Івана Кучарэнкі, арганіста Андрэя Міхневіча, салісткі Таццяны Глазуновай і вакальнай групы «Арнамент».


У музычнай праграме дамінавала пасхальная тэматыка: «Pie Jesu» Эндру Вебера, «Hallelujah» Леанарда Коэна, «Amen Alleluja» Г. Гендэля, «Veni, Veni, Emmanuel» i Пасхальныя каноны.

Тэкст Генута Грыцутэ (VGr)
Фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by