У Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі на тэму паклікання | | Друк | |
Анонсы |
04.04.2017 08:49 |
28–30 красавіка ў Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі. Арганізоўваюць дні духоўнага засяроджання сёстры Кармэлітанкі Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне пры мясцовай парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Тэма сустрэчы — «Пакліканне ў жыцці хрысціяніна». Падчас дзён духоўнага засяроджання моладзь праз малітву, разважанне над Божым словам і ўдзел у святых Імшах будзе заклікана паглядзець на сваё жыццё праз прызму Божага святла і да разважання над сваім пакліканнем. Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: (VGr) |