29 красавіка дыяканы Андрэй Белаблоцкі і Анджэй Ганчар стануць новапрэзбітэрамі | Друк |
Анонсы
28.04.2017 16:09

Прэзбітэрскае пасвячэнне абодва дыяканы Гродзенскай дыяцэзіі атрымаюць 29 красавіка. У гэты дзень у 10.00 у гродзенскай катэдры пройдзе ўрачыстая святая Імша, на якой выпускнікі гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі атрымаюць пасвячэнне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Дыякан Андрэй Белаблоцкі (на фота ўнізе) паходзіць з катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.


Дыякан Анджэй Ганчар (на фота ўверсе) паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

У 2016 годзе абодва дыяканы пабывалі на місіях: дк. Анджэй Ганчар — у Камеруне, дк. Андрэй Белаблоцкі — у Бразіліі.

Паводле grodnensis.by

 
© 2003-2024 Catholic.by