Моладзь Навагрудка запісала відэазапрашэнне на Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.03.2017 09:47

6–8 мая пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга форуму — «Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю». З гэтай нагоды моладзь Навагрудка разам з пробашчам парафіі Святога Міхала Арханёла кс. Юрыем Жэгарыным запісала відэазапрашэнне.


Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць свой пачатак у 1993 годзе. Ініцыятарам іх правядзення стаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма і падрабязная інфармацыя адносна ўдзелу будуць пададзены на сайце grodnensis.by.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by