У мінскім касцёле на Кальварыі пройдзе прагляд фільма Мэла Гiбсана «Пакуты Хрыстовы» | Друк |
Анонсы
21.03.2017 16:01

Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» пры парафіі Узвышэння Святого Крыжа ў Мінску (Кальварыя) запрашае да разважання Крыжовага шляху i Мукі Хрыстовай з дапамогай кiнематографа.

У перыяд Вялiкага посту ўжо стала традыцыяй глядзець фiльм амерыканскага рэжысёра Мэла Гiбсана «Пакуты Хрыстовы», якi адлюстроўвае апошнiя 12 гадзiн зямнога жыцця Езуса Хрыста.

Прагляд запланаваны на 26 сакавiка. Пачатак у 19.00.

Адрас:
г.Мiнск, Кальварыйскi праезд, 1

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by